
скрыншот відэа
Гарадзенская прапагандыстка Вераніка Цыганок паразмаўляла з начальнікам абласной міліцыі Дзмітрыем Рэзянковым. Гутарка ішла пераважна пра кіберзлачынствы, пра пакаранні за распаўсюд наркотыкаў ды іншае.
Начальнік УУС аблвыканкаму паведаміў, што ў Гарадзенскай вобласці за мінулы год вырасла кіберзлачыннасць на 10 %. У Беларусі агулам кіберзлачыннасць захавалася на тым жа роўні.
Пры тым агульная раскрывальнасць усіх іншых злачынстваў па лініі крымінальнага вышку ў Гарадзенскай вобласці нібыта складае ажно 95%.
Разам з прапагандысткай Рэзянкоў панаракаў на тое, што суседнія краіны ня хочуць дапамагаць у раскрыцці кіберзлачыннасці, найперш з-за санкццый, якія накладзены на Беларусь і з-за браку міжнародных дамоваў.
