міліцыя Гародні

Сілавікі Гародні рыхтуюць да так званага Дня міліцыі дэманстрацыйны марш па вуліцах гораду над Нёманам. Сам Дзень міліцыі адзначаецца па савецкім календары 4 сакавіка, а марш запланаваны на 5 сакавіка.

Паведамляецца, што “в одном строю соберется более 300 защитников правопорядка: сотрудники ОМОНа, ГАИ и Департамента охраны, военнослужащие войсковой части 5522, представители РУ-РОВД гарнизона, а также юные воспитанники областного кадетского училища”.

Сілавікі пачнуць маршаваць а 14-й гадзіне і пойдуць па маршруце: Плошча Савецкая – вуліца Савецкая – плошча Леніна – пляц ля будынку УУС, што па вуліцы Акадэмічнай. Грамадзянам у гэты час на згаданых плошчах і вуліцах лепш не з’яўляцца.