
фота ілюстрацыйнае
Пятага сакавіка стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 15 палітзняволеных. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Прозвішчы памілаваных высвятляюцца.
Паведамляецца, што з 18 засуджаных, бальшыня памілаваных — 11 жанчын. У шасці з іх ёсць дзеці, якія маюць інваліднасць і маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі.
Памілаваныя таксама дзве шлюбныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці, і адна засуджаная за злачынства, здзейсненае ў 16-гадовым узросце.
БЕЛТА піша, што ўсе яны “падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, раскаяліся ў зробленым, а таксама абяцалі весці правапаслухмяны лад жыцця”.
Агулам у Беларусі памілавалі і адпусцілі па амністыі 605 палітзняволеных пасля падзей 2020 года. Статус “палітвязня” за гэты час атрымалі 4 499 чалавек.
