Валянціна Навумава

Стала вядома, што арыштаванай па крымінальнай справе яшчэ ўвосень 2025 году гарадзенцы Валянціне Навумавай, якая знаходзіцца пад следствам, 27 лютага бягучага году былі выстаўлены абвінавачванні па новых артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Цяпер Валянціне Навумавай выстаўлены яшчэ наступныя артыкулы:

артыкул 16, частка 1 (Саўдзел у злачынстве)

артыкул 130, частка 3 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці, дзеянні, якія прадугледжаныя часткамі 1 і 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў)

артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)

артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)

Напомнім, што Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 году. На пачатку фігураваў артыкул 367 КК.  

Валянціна Навумава значны час была сябрам партыі левых “Справядлівы свет”. Яе пераследавалі і раней. Так у 2017 годзе яна была засуджана па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі “недармаедаў” 15 сакавіка таго году. Тады яе засудзілі да штрафу на 15 базавых велічынь.