МУС

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 6373 чалавекі

6 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншага, у спіс дадалі фігурантку справы «дваровых чатаў» Веру Кананенка і яе грамадзянскага мужа Сяргея Кардаша.