Анджэй Пачобут

Палітвязня, журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Почобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, пішуць польскія СМІ.

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася ў Кракаўскім музеі японскага мастацтва і тэхнікі “Манґха”. Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслівалі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фарміраванні маральных поглядаў.

Акрамя Почобута, прэмію таксама атрымала былыя першая ледзі, жонка 6-га прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы — Данута Валенса.

У 2023 годзе з палітычных прычын лукашэнкаўскія ўлады прыгаварылі Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў турме строгага рэжыму.