
Сёння ў Беларусі застаюцца за кратамі 164 палітзняволеныя жанчыны. Сярод іх — жанчыны, асуджаныя за падтрымку Украіны, удзел у “справе дваровых чатаў”, праявы салідарнасці з палітвязнямі, каментары а таксама актывісткі, праваабаронцы і журналісткі. Паводле даных Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2020 года не менш за 1917 жанчын былі асуджаныя па крымінальных справах. З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы “Вясна” сабрала асноўныя лічбы, якія паказваюць маштаб рэпрэсій супраць жанчын у Беларусі.
а кратамі ў Беларусі ўтрымліваюцца 164 палітзняволеныя жанчыны. Сярод іх — асуджаныя за падтрымку Украіны ў вайне — 25; па “справа дваровых чатаў” — 33; за “салідарнасць з палітвязнямі” — 16; па “справе Гаюна” — 10; па “справе ЧКБ” — 6 жанчын.
Да гэтага часу кратамі ўтрымліваюцца пяць жанчын з медыясферы: Кацярына Бахвалава, Ціна Палынская, Паліна Піткевіч, Вольга Радзівонава, Людміла Чэкіна Людміла.
Таксама за кратамі застаюцца дзве праваабаронцы — Наста Лойка і Марфа Рабкова. Іх засудзілі за сваю дзейнасць да сямі гадоў і 14 гадоў і 9 месяцаў няволі адпаведна.
Мінімум 15 жанчын утрымліваюцца з кратамі з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем.
Паводле звестак “Вясны”, па крымінальных справах з 2020 года былі засуджаныя не менш за 1917 жанчын.
З іх:
- мінімум 881 жанчына атрымала пакаранне ў выглядзе “хатняй хіміі”
- мінімум 469 жанчын былі накіраваныя ў калоніі;
- мінімум 75 жанчын асудзілі да “хіміі”;
- 7 жанчын накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар.
Акрамя таго, не менш за 9400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным пераследам — арыштамі і штрафамі.
Большасць жанчын, асуджаных да пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі. Паводле даных праваабаронцаў, там утрымліваюцца 125 палітзняволеных жанчын. Яшчэ дзве жанчыны — Алена Лазарчык і Вольга Маёрава — знаходзяцца ў калоніі № 24 у Зарэччы, прызначанай для асуджаных з рэцыдывам.
Можна вылучыць некалькі распаўсюджаных артыкулаў, паводле якіх пераследуюць жанчын. За ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК) асудзілі найменей 1167 жанчын, за “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК) — 231, за “абразу” Лукашэнкі (арт. 368 КК) — 198, за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 361-4 КК) — 170, за “распальванне іншай сацыяльнай варожасці” (арт. 130 КК) — 148 і ўдзеле ў “экстрэмісцкім фармаванні” — 96 жанчын.
Паводле даных “Вясны”, жанчыны фігуравалі і ў шэрагу гучных палітычных спраў. Сярод іх — справы за падтрымку Украіны ў вайне (71), “Рэйд салідарнасці” (36), “справа дваровых чатаў” (35), справы за данаты (33), “справа Гаюна” (22), “справа Зельцэра” (16) і “справа Чорнай кнігі Беларусі” (12).
Асобна праваабаронцы адзначаюць уразлівыя групы жанчын, якія трапілі пад крымінальны пераслед. Сярод іх:
- 40 шматдзетных маці;
- 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем;
- 82 жанчыны пенсійнага ўзросту.
Мінімум 29 пераследаваных жанчын паводле крымінальных справаў маюць замежнае грамадзянства.
Акрамя таго, 38 жанчын былі прымусова выдвараныя з Беларусі, а 58 асудзілі завочна.
Таксама вядома, што 113 жанчын уключаныя ў так званы “спіс тэрарыстаў”.
Адзначым, што статыстыка падрыхтавана на падставе звестак Праваабарончага цэнтра “Вясна” — некаторыя даныя варта разглядаць як мінімальны паказчык.
