Инна Гришук

Іна Грышук – гарадзенская прапагандыстка ідэалогіі ” і супрацоўніца расейскага прапагандысцкага рэсурса Sputnik запісала адкрытае відэа і звярнулася з ім да Лукашэнкі

Сын Грышук цяпер вучыцца ў Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. Прапагандыстка ў сваім звароце кажа, што яны адмыслова выбралі не заходні кірунак, а вучобу ў “брацкай Расеі” – “стране с дружественной идеологией”. І дзякуе Лукашэнку за такія створаныя ўмовы. Але выйшла неспадзянка. У Беларусі сына Грышук палічылі “ухілістам”, і на яго заводзяць крымінальную справу за адмову служыць у войску. З гэтай прычыны прапагандыстка размясціла ў сацсетках відэа, на якім звяртаецца да Лукашэнкі і “мужчын у высокіх кабінетах” з просьбай вырашыць сітацыю.

Сын Грышук вучыцца ў Маскве на першым курсе праграмы «Інфарматыка і вылічальная тэхніка». Сама яна ў звароце ўсяляк захапляецца адзінай саюзнай дзяржавай і просіць даць магчымасць сыну вучыцца. Яна звяртаецца “как мать, у которой сердце не на месте”.