
Злева направа: Алесь Яўдаха, Вацлаў Багдановіч, Зміцер Колас. Калаж «Нашай Нівы»
Гаворка пра «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House» і «Andrei Yanushkevich Publishing». Рашэнне было прынята КДБ 3 сакавіка.
У сувязі з гэтым фармаваннем у пераліку згадваюцца Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч і Алесь Яўдаха — яны знаходзяцца ў Беларусі; а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч — яны за мяжой.
Напрыканцы лютага ў Мінску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Тады былі затрыманыя Колас, Багдановіч і Яўдаха. Усіх іх спачатку адправілі на «суткі» па адміністрацыйных пратаколах. Паводле інфармацыі «Вясны», агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх таксама адправілі на адміністрацыйны арышт.
З рашэння КДБ вынікае, што на ўсіх трох цяпер заведзеныя крымінальныя справы.
