лепшыя гарады

У Беларусі павызначалі ў розных намінацыях “лепшыя” гарады і населеныя пункты.
Падведзены вынікі Года добраўпарадкавання і вызначаны лепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведаміла БелТА.

Лепшымі прызнаныя Гомельская вобласць і сем раёнаў (па адным у кожнай вобласці і Мінску). У Берасцейскай вобласці – Бярозаўскі раён, Віцебскай – Чашніцкі, Гомельскай – Калінкавіцкі, Гарадзенскай – Лідскі, Менскай – Маладэчанскі, Магілёўскай – Шклоўскі, у Менску – Першамайскі раён.

Таксама лепшымі названы 15 населеных пунктаў у пяці катэгорыях.

Па выніках Года добраўпарадкавання пераможцамі агляду з’яўляюцца: сярод абласных цэнтраў і Менскк – Гародня, сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тыс. жыхароў – Ліда Гарадзенскай вобласці і Наваполацк Віцебскай вобласці. У катэгорыі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тыс. жыхароў – Астравец Гарадзенскай вобласці, Заслаўе Менскай вобласці і Пружаны Берасцейкай вобласці.

Сярод вёсак на Гарадзеншчыне лепшых не знайшлі.