
фота ілюстрацыйнае
У Слоніме сілавікі ціснуць на сям’ю за лайк у “Одноклассниках” у 2016 (!) годзе.
Па словах мужчыны, 5 сакавіка яго жонку без позвы выклікалі ў Следчы камітэт. Там ёй задавалі пытанні пра публікацыю, пагражалі і папярэджвалі пра магчымыя праблемы на працы, а таксама пра рызыку пазбаўлення сям’і прыёмных дзяцей.
Характэрна, што следчы, які праводзіў допыт, старанна хаваў сваё прозвішча, піша @Grodno_grab.
