Смаргонцам дасылаюць “лісты шчасця” па “дармаедстве” з райвыканкаму. Такі ў іх “клопат” пра грамадзянаў, якія з розных прычынаў засталіся без працы ў дзяржаве “сацыяльнай рознасці”.

Уладныя структуры змагаюцца з “незанятымі ў эканоміцы”. Аднак канкрэтныя магчымасці прадстаўляюць толькі зарэгістраваным у якасці беспрацоўных.

Па-сутнасці ўлада дыскрымінуе і тых, хто працуе або вучыцца за межамі Еўраазійскага эканамічнага саюзу, не здымаючы іх з уліку, калі яны працуюць, прыкладам, у Еўразвязе.

Узнікае таксама рытарычнае пытанне: А ці ўключаюцца ў спіс незанятых у эканоміцы ў такіх створаных варунках дзеці чыноўнікаў? Вядома, што многія з іх не жывуць у Беларусі, а вучацца ці працуюць у Еўразвязе.