Некаторым былым палітвязням, вызваленым і прымусова вывезеным з Беларусі, сталі прыходзіць позвы з ваенкамата. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Іх просяць вярнуцца ў Беларусь і з’явіцца ў ваенкамат для аднаўлення на вайсковым уліку.

“У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.