
фота ілюстрацыйнае
Ленінскі РАУС Гародні палохае грамадзян пераследам за “незаконнае выкарыстанне дронаў”.
Сілавікі нагадваюць, што са жніўня 2022 года змяніліся правілы выкарыстання дронаў. У прыватнасці, цяпер праводзіць аэрафотаздымку і аэрамагнітную здымку з дапамогай БЛА можна толькі пры наяўнасці ў карыстальніка паветранай прасторы дазволу Генеральнага штаба Узброеных Сіл (за выключэннем аэраздымкі, якая праводзіцца ў інтарэсах аховы Дзяржаўнай мяжы РБ у межах пагранічнай зоны).
Па такі дазвол трэба звяртацца ў адпаведныя органы Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху РБ на выкарыстанне такой прасторы. Інфармацыя пра наяўнасць дазволу ўказваецца ў заяўцы на выкарыстанне паветранай прасторы РБ.
Ленінскі РАУС адзначае, што “в последнее время участились случаи незаконного использования беспилотных летающих аппаратов (БЛА)”.
Сілавікі праз праўладныя медыя папярэджваюць пра адказнасць:
Полет без специального разрешения является нарушением (ст. 18.35 «Нарушение правил использования воздушного пространства» КоАП РБ). За это предусмотрен штраф в размере до 20 базовых величин (или до 900 рублей), а на юридическое лицо — до 50 базовых (или до 2 250 рублей).
Акрамя гэтага міліцыянты заклікаюць пільных грамадзян адсочваць незаконныя палёты дронаў і паведамляць пра гэта сілавікам.
