
13 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У спіс уключылі яшчэ 29 чалавек.
Цяпер у ім 6402 прозвішчы.
Сярод іншых у спіс дадалі энергетыка з Гародні Яўгена Дорахава. Таксама з Гарадзеншчыны ў спіс дадалі Руслана Тупіка і Аляксандра Радзюка.
Таксама ў гэты спіс ўключылі 69-гадовую пенсіянерку (!) з Менску Вольгу Ціханавецкую, засуджаную за «абразу Лукашэнкі».
Яшчэ ў спіс трапілі яшчэ 23 чалавекі, засуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму».
