
«Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Статкевіч зазначыў, што без пашпарта нават за мяжу не выедзеш, як многія прапануюць, і ў мясцовую паліклініку не звернешся.
«І не дакажаш, што я — гэта я. Толькі адны мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў, але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсііі, якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта», — дадаў палітык, які выйшаў на волю 19 лютага.
