Паводле інфармацыі міліцыі, 47‑гадовы мужчына ў 2016 годзе адзначыў «падабайкай» матэрыял, які нібыта абражаў Лукашэнку. Цяпер, як высветлілася, ён (жыхар Слоніма) праходзіць па крымінальнай справе.

Раней мужчына расказваў у сацсетках, што 5 сакавіка яго 46‑гадовую жонку выклікалі ў Следчы камітэт без афіцыйнай позвы. Паводле яго слоў, там на яе ціснулі і пагражалі праблемамі на працы, а таксама магчымымі наступствамі для прыёмных дзяцей.

Падчас праверкі ў жанчыны знайшлі падпіскі на рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», за што прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і пасадзілі ў ІЧУ.

Пасля гэтага мужчына запісаў некалькі відэа ў TikTok, дзе расказаў пра сітуацыю, і звярнуўся ў пракуратуру са скаргай на дзеянні следчых органаў.

Сілавікі пагражалі, што гэтая гісторыя не скончаная, і як выглядае, чалавеку сапраўды пагражае вялікая небяспека. У яго таксама знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, за якія зараз вядуць крымінальную справу.