Каменны лог

Паводле непацверджаных звестак, якія мае «Белсат», а таксама інфармацыі ад іншых медыяў і праваабарончых ініцыятываў, з’явіліся імёны вызваленых 19 сакавіка палітвязняў.

Паводле звестак «Белсату», група вызваленых палітвязняў ужо выязджае з Менску. Яе прыбыццё ў Літву чакаюць а 17:00. Блогер Ігар Лосік адзначае, што частка вызваленых палітвязняў застанецца ў Беларусі.

Рух рэпрэсаваных беларусак «Ружовыя хусткі» адзначае, што ў Літву маюць прыбыць прынамсі журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, праваабаронца Наста Лойка, блогер Эдуард Пальчыс, а таксама Кірыл Казей, Дзмітрый Кубараў, Аляксандр Казлянка, Мікалай Куляшоў, Сяргей Маўшук, Мікіта Залатароў. Спіс неканчатковы і можа абнаўляцца.