
На свабодзе Мікалай Куляшоў — былы мытнік, які дапамагаў пераходзіць мяжу людзям, якім пагражаў арышт. Яму прысудзілі пяць гадоў калоніі, калі затрымалі чарговую такую групу.
Мікалай Куляшоў быў затрыманы 4 верасня 2022 года. Некалькі месяцаў знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1 у Мінску, пазней яго перавялі ў СІЗА у турме Гародні.
Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
Яго звінавацілі ў тым, што дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу, паводле ч. 3 арт. 371 КК (Наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (Замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейснены арганізаванай групай), паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 378 КК (Крадзеж асабістых дакументаў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 КК (Замах на падробку і выраб або збыт падробленых дакументаў).
Справу пачалі разглядаць 13 сакавіка 2023 г. у Гарадзенскім абласным судзе. Суддзя Віктар Сянько 5 красавіка 2023 г. прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 200 базавых велічынь
