
фота Белсат
19 сакавіка – 20 гадоў таму (2006 год) – У Беларусі прайшлі прэзідэнцкія “выбары”, адбылася масавая акцыя пратэсту ў Менску, у якой удзельнічалі шматлікія людзі з Гарадзеншчыны, і невялікія акцыі ў іншых гарадах краіны.
Паводле падлікаў Цэнтрвыбаркама, Лукашэнка на тых выбарах набраў 82,6% галасоў. Мілінкевіч — 6%, Гайдукевіч — 3,5%, Казулін — 2,3%.
На знак пратэсту супраць такіх вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўтварылася намётавае мястэчка. Такім чынам людзі патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і ўрада.
Намёты на плошчы прастаялі чатыры дні. Цягам усіх гэтых дзён міліцыя затрымлівала тых, хто нёс пратэстоўцам прадукты ці ішоў іх падтрымаць.
Пратэсты завяршыліся паходам калоны ў бок Акрэсціна, якую ўзначаліў Аляксандр Казулін. Мірнае шэсце было жорстка разагнанае.
