вызваленне

Сярод вызваленых у выніку дзеянняў адміністрацыі ЗША беларускіх палітвязняў налічваецца некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў Гарадзеншчыны. На жаль, па-ранейшаму няма ніякіх аптымістычных звестак наконт трох найбольш вядомых палітвязняў з Гарадзеншчыны – Дзяніса Івашына, Міколы Аўтуховіча і Анджэя Пачобута. Няма сярод вызваленых і гарадзенскай адвакаткі Юліі Юргілевіч.

Сярод вызваленых палітвязняў з Гарадзеншчыны (пра многіх з іх мы пісалі раней) наступныя асобы (па альфабэту):

Валюк Марэт (Смаргонь) – “справа дваровых чатаў”

Васільева Наталля (Вялікая Бераставіца) суд па артыкуле 130 КК

Віскірскі Валерый (Гарадзенскі раён) – суд паводле некалькіх артыкулаў КК

Голуб Дзмітрый (Гародня) – суд па трох артыкулах КК

Горскі Уладзіслаў (Гародня) – суд па двух артыкулах КК

Губарэвіч Ігар (Гародня) – былы ўніверсітэцкі выкладчык, суд за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-2 КК). 

Дабрыновіч Ірына (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Жукель Генадзь (Ліда) – суд па артыкуле 388 КК

Казлоўскі Уладзімір (Смаргонь) – “справа дваровых чатаў”

Кануркін Віталь (Гародня) – суд па чатырох артыкулах КК

Кашкель Святлана (Смаргонь) – “справа дваровых чатаў”

Краўчук Наталля (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Лебедзь Аляксандр (Наваградак) – “справа дваровых чатаў”

Лебедзь Ірына (Наваградак) – справа дваровых чатаў

Міраненка Вольга (Смаргонь) – “справа дваровых чатаў”

Навумава Маргарыта (Смаргонь) – “справа дваровых чатаў”

Несцяровіч Андрэй (Гародня) – суд паводле артыкула 342 КК

Пальчыс Эдуард (Ліда) – суд паводле 4-х артыкулаў КК

Пахомаў Сяргей (Іўе)

Садоўскі Васіль (Ашмянскі раён)

Сандракула Максім (Гародня) – суд па артыкуле 293 КК

Сезень Аляксандр (Ваўкавыск) – суд паводле арт. 130 КК

Сіліч Станіслаў (Гародня) – суд па чатырох артыкулах КК

Хіневіч Ігар (Наваградак) – “справа дваровых чатаў”

Ходас Ілля (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Цвікевіч Сяргей (Гародня) – суд паводле двух артыкулаў КК

Церабей Леанід (Гародня) – працэс ажно па 5 артыкулах КК

Цынкель Віталь (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Шрубок Людміла (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Юруць Лілія (Ваўкавыск) – “справа дваровых чатаў”

Янкоўскі Уладзімір (Гародня)