
У спісах вызваленых і ўладальнік гарадзенскай этнакрамы «Цудоўня» і музыка Андрэй Несцяровіч.
Затрымалі Несцяровіча 6 лютага 2025 года. Супраць яго вялі крымінальную справу паводле артыкула 342 Крымінальнага Кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Гэта было звязана з падзеямі, звязанымі з пратэстамі 2020 году.
Пасля выбараў 2020 года краму “Цудоўня” штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Самога Андрэя Несцяровіча затрымлівалі. Некалькі разоў яго судзілі па адміністрацыйных справах і засуджвалі да арышту.
Урэшце Андрэя Несцяровіча засудзілі да паўтара году абмежавання волі з накіраваннем у так званую “папраўчую ўстанову”. Яго тэрмін зняволення ўжо падыхрдзіў да канца.
