Дзмітрый Вялаў

Дзмітрый Вялаў з Ліды працаваў кіроўцам, цікавіўся аўтамабілямі і марыў пра жоўты УАЗ. Але нядаўна яго асудзілі за палітыку і кінулі за краты.​

Дзмітрыю Вялаву 45 гадоў. Ён родам з Ліды, там жа скончыў школу і прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Пасля службы ў арміі мужчына завочна адвучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Да падзей 2020‑га ён працаваў у Лідскім лакаматыўным дэпо.

Апошнія гады Дзмітрый быў дальнабойшчыкам у Еўразвязе. Мужчына шмат працаваў.

Ён цікавіцца машынамі, марыў аднавіць старую «Волгу» і набыць жоўтую «буханку» для эфектных вандровак з сябрамі.​

Дзмітрыя затрымалі ў мінулым годзе пасля аднаго з чарговых рэйсаў. Апошнія ягоныя паведамленні з восені 2025 года тычацца перасячэння мяжы.

Гарадзенскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго засудзілі за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК)

Дзмітрыю, хутчэй за ўсё, прысудзілі калонію.

Наша Ніва