У спісе палітвязняў, памілаваных у межах беларуска-амерыканскіх перамоваў, ёсць мінімум 31 чалавек, асуджаны да “хіміі”, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

“Мінімум 31 палітзняволенага са спіса памілаваных былі асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу”, — пішуць праваабаронцы.

Мінімум 8 палітзняволеных са спіса памілаваных засуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў “папраўчую ўстанову” адкрытага тыпу, то бок, да так званай “хатняй хіміі”. Сярод іх — сем фігурантаў “справы Гаюна”.

Усяго на гэтым тыдні пад памілаванне трапілі 250 палітвязняў.