
Пасля памілаванняў палітвязняў у Беларусі засталося найменш 897 палітычных зняволеных. Гэтая лічба вядомых праваабаронцам людзей, якіх засудзілі паводле палітычнага пераследу.
Апошні раз лічба палітвязняў была ніжэй за 900 чалавек больш за 4 гады таму.
Аднак мы хочам адзначыць, што палітычныя затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца — толькі на гэтым тыдні стала вядома пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра шакуючыя тэрміны васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў». Бліжэйшымі днямі будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітзняволеных, на жаль, будзе толькі павялічвацца.
Асобна мы хочам звярнуцца да людзей, чые сваякі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах і пра якіх невядома праваабаронцам — паведамляйце пра пераслед вашых родных. Нагадаем, што палітычны пераслед усіх 250 чалавек, якіх вызвалілі на гэтым, быў вядомы праваабаронцам.
Пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo | @ViasnaSOS
