
У Беластоку 22 сакавіка прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Волі. Яна сабрала больш ста неабыякавых беларусаў дыяспары і салідарных з імі беластачанаў. На акцыі выступілі вядомыя грамадска-палітычныя асобы: Ян Абадоўскі, Павел Станкевіч, Яўген Вапа, Антон Галавач, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Пантус. Беларусаў віталі таксама прадстаўнікі беластоцкіх уладаў, якія гаварылі і заклікалі да салідарнасці.


Шмат гаварылася пра ідэалы БНР, пра значнасць і важнасць беларускай мовы ў захаванні нацыянальнай тоеснасці. Асаблівая ўвага была наданая праблеме вызвалення палітвязняў. Былі разгорнутыя адмысловыя банеры, якія нагадвалі пра палітвязняў. Вячаслаў Сіўчык прыгадаў нацыянальных герояў, якія загінулі ў катавальнях рэжыму, у прыватнасці мастака Алеся Пушкіна. Шматкроць на цэнтральным пляцы каля беластоцкай ратушы ў гэты дзень гучалі воклічы “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”, “Нех жые Польска!”.


Выступае ваявода Яцэк Бжазоўскі




Выступае старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа
Музычна-паэтычную частку свята забяспечыў адмыслова прыехаўшы з Вроцлава вядомы паэт і бард Андрэй Хадановіч. У час яго выступу беларусы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Выступае лідар Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык

Выступае прадстаўнік украінскай дыяспары Антон Галавач


Спявае паэт і бард Андрэй Хадановіч


