Дзень Волі

фота Гарадзенскай праваабароны

Следчы камітэт зноў пагражае беларусам за мяжой крымінальнымі справамі і канфіскацыяй маёмасці з-за ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня Волі (25 сакавіка). Адпаведную заяву апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал ведамства.

Паводле версіі Следчага Камітэту, святкаванне Дня Волі спрыяе «фармаванню негатыўнага інфармацыйнага фону вакол Рэспублікі Беларусь».

Ведамства пагражае ідэнтыфікаваць удзельнікаў, нягледзячы на «акуляры, маскі, кепкі».

У 2025 годзе сілавікі заявілі пра ідэнтыфікацыю 207 удзельнікаў. Былі заведзены завочныя крымінальныя справы паводле артыкулу аб прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (частка 2 артыкула 361‑4 КК).