Беларусы Беластоку

25 сакавуіка ў Беластоку ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня Волі, пачаліся з ускладання вянка да будынку былой турмы НКВД, што на цяперашняй вуліцы Каперніка. Менавіта ў гэтай вязніцы ў кастрычніку 1939 года загінуў беларускі дзеяч Макар Краўцоў, аўтар славутага «Ваярскага маршу», што стаў нацыянальным гімнам.

Вянок да сцяны з памятнымі шыльдамі ўсклалі прадстаўнікі беларускай грамадскай супольнасці Падляшша – старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа і дырэктар Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап, а таксама прадстаўніца беларускай дыяспары Беластоку Наталля Сцепанцова.

На будынку вязніцы дагэтуль няма шыльды ў гонар Макара Краўцова, але беларусы Беластоку спадзяюцца, што такая мемарыяльная табліца ўрэшце будзе ўсталяваная.

Макар Краўцоў нараджэнец вёсачкі Баброўня, што пад Скідалем. Паходзіў з заможнай сялянскай сям’і. Сапраўднае яго поўнае імя – Макар Мацвеевіч Косьцевіч. У нашай гісторыі ведамы як беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч. Удзельнічаў у працы Рады БНР у Менску і Гародні.

ушанаванне Краўцова
ушанаванне Краўцова
ушанаванне Краўцова