
25 сакавіка ў Беластоку, роўна на пятыя ўгодкі затрымання і арышту Анджэя Пачобута, на традыцыйную акцыю салідарнасці агулам сабралася каля 70 чалавек – беларускія і польскія грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых уладаў, журналісты і нават фанаты футбольнага клубу «Ягелонія». Было падкрэслена, што гэта ўжо 69-я па ліку акцыя ў падтрымку зняволенага гарадзенскага журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі. Аднак дагэтуль, нягледзячы на ўсе высілкі уладаў Польшчы і грамадскасці, Пачобут застаецца за кратамі.
На акцыі салідарнасці выступілі Марэк Занеўскі, Анна Кетліньска, Яцэк Бжазоўскі, Марына Цішкоўская, Сяргей Верамеенка ды іншыя. Напрыканцы гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў пад гітару выканаў некалькі сваіх вядомых песень, у тым ліку на словы Анджэя Пачобута.


25 сакавіка 2021 году, Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 10 месяцаў.
22 кастрычніка 2025 года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня 2025 года ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.









