
Колькасць насельніцтва Беларусі за 2025 год паводле афіцыйных звестак скарацілася на 53 тысячы чалавек. Зменшылася колькасць жыхароў і ў Менску, і ў абсалютнай бальшыні гарадоў. Па ўсёй краіне толькі ў 8 гарадах адбыўся рост насельніцтва. На Гарадзеншчыне сярод такіх сам абласны цэнтр і Астравец. Прычым паводле прыросту насельніцтва за год Гародня на першым месцы ў краіне – стала больш на 1 184 чалавекі. Астравец апынуўся на 4-й пазіцыі – плюс 265 жыхароў.
З мястэчак Гарадзеншчыны пэўны рост зафіксаваны ў Міры – плюс 42 чалавекі і ў Казлоўшчыне – плюс 5 жыхароў.
