МУС

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім ажно 6448 чалавек!

27 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых у спіс дадалі былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вадзіма Кабанчука, былога камандзіра палка Паўла Шурмея, ваяра Аляксея Кавальчука, інструктара Аляксея Назарава і былога камандзіра Дзяніса Прохарава.

Акрамя лідзяніна Паўла Шурмея ў спіс уключаны яшчэ адзін, раней засуджаны