
фота ілюстрацыйнае
Чыноўнікі Гарадзеншчыны падвялі вынікі конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Па яго выніках з 28 паданых праектаў выбралі 11 пераможных, якія будуць рэалізоўвацца.
Сярод новых праектаў – экалагічная сцежка ў лесапарку Румлёва, што ўваходзіць у гарадскую рысу Гародні. Таксама падтрымку атрымалі праекты ў Азёрах, Краснасельскім, Шчучыне, Вялікіх Эйсмантах, Астраўцы, Наваградку, Суботніках і яшчэ некалькі.
Пераважна гэта будуць якраз турыстычныя праекты.
