У Астраўцы выставілі на аўкцыённы продаж аўтамабіль “Фольксваген-Гольф”, які належыць палітвязню Дзмітрыю Скубілаву.

Машыну 1987 года выпуску паспрабуюць прадаць 9 красавіка праз сумнавядомую дзяржаўную кантору “БелЮрОбеспечение”. Стартавая цана аўтамабіля – 1300 беларускіх рублёў.

Дзмітрый Скубілаў – гэта палітвязень, былы ашмянскі мытнік, які быў засуджаны ў Гарадзенскім абласным судзе паводле артыкулу 356, частка 1 Крымінальнага кодэксу (“Здрада дзяржаве”). Суддзя Мікалай Рачынскі прысудзіў Скубілаву ажно 9 гадоў калоніі і штраф на 500 базавых велічынь. Скубілава звінавацілі ў супрацы з літоўскімі органамі дзяржбяспекі. Пра гэты працэс мы расказвалі год таму.