спектакль

31 сакавіка ў Беластоку будзе паказаны спектакль “Мая мама ў турме”. Яго прадставіць Беларускі тэатр “VARTA” з Вільні. Паказ спектаклю а 16-й гадзіне ў Падляшскай бібліятэцы, што па вуліцы Марыі Кюры-Складоўскай 14 A.

Спектакль пастаўлены паводле аднайменнай кнігі гарадзенкі Вольгі Вялічкі, завочна засуджанай рэжымам у рамках так званай спецвытворчасці.