мытня

Мытныя органы Беларусі правядуць эксперымент, скіраваны на паскарэнне ажыццяўлення мытных аперацый і аптымізацыю ўзаемадзеяння паміж суб’ектамі знешнеэканамічнай дзейнасці і мытнымі органамі.

Запусцяць эксперымент 30 сакавіка ў трох пунктах пропуску: “Казловічы”, “Бераставіца” і “Грыгараўшчына”.

Удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці прапануецца ў электронным выглядзе прадастаўляць дакументы, якія прыкладаюцца да электроннай транзітнай дэклярацыі і суправаджаюць перавозку тавараў.

Такая магчымасць рэалізавана з дапамогай ААІС у рамках электроннай паслугі 3.00.11 “Прадастаўленне мытным органам дакументаў, звесткі аб якіх указваюцца ў мытных дакументах або прадастаўляюцца па патрабаванні службовай асобы мытных органаў”.


Правядзенне гэтага эксперыменту завершыцца 31 траўня 2026 года.