
У Ваўкавыску працягваюць культывацыю моладзевых атрадаў – так званых “добраахвотных дружынаў” і МООПаў (молодёжных отрядов общественного порядка). Улады рыхтуюць нешта кшталту кітайскіх хунвэйбінаў ці іранскіх атрадаў Басідж.
На сёння ў Ваўкавыскім раёне ўжо зарэгістравана ажно 15 “добраахвотных дружын” – з іх 10 у сельскай мясцовасці і 5 функцыянуюць у горадзе. У склад гарадскіх дружын таксама ўваходзіць моладзевы атрад аховы правапарадку раённай арганізацыі БРСМ.
Прапагандысты сцвярджваюць, што ДНД граюць значную ролю ў прафілактыцы вулічнай злачыннасці, а таксама злачынстваў і правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў грамадскіх месцах. Так нібыта ў бягучым годзе ў час супольнага патрулявання супрацоўнікаў Ваўкавыскага РАУС і членаў добраахвотнай дружыны былі затрыманыя 22 правапарушальнікі за здзяйсненне правапарушэнняў грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху.
“Наиболее активными являются добровольные дружины Волковысского ОАО «Беллакт», ОАО «Волковысский мясокомбинат», филиала «Волковысские электросети», ОО «БРСМ», КУП «ВКХ», которые вносят существенный вклад в охрану общественного порядка и оказывают значительную помощь правоохранительным органам”.
