Юлія Сліўко

Стала вядома, што 24 сакавіка суд Лідскага раёну прызнаў экстрэмісцкім Instagram-акаўнт гарадзенкі Юліі Сліўко пад назвай “yuliya_warszawa”.

Юлія Сліўко раней працавала тынкоўшчыцай арганізацыі «Гроднапрамбуд». Пасля так званых выбараў 2020 году яна выступала на мітынгах і сходах калектыву і стала старшынёй страйкаму. Пазней з-за пераследу была змушана з’ехаць за мяжу, у Польшчы пачала працаваць індывідуальна і занялася манікюрам.

Раней Сліўко і яе блізкія сутыкаліся з пагрозамі ад уладаў. Адзін з яе акаўнтаў ужо прызнавалі экстрэмісцкім.

Пра пераслед Сліўко мы расказвалі раней: