У сераду галоўны рупар абласной дзяржаўнай прапаганды – “Гродзенская праўда” прысвяціла “губернатору” Караеву ажно 11 (!) матэрыялаў. І гэта не першакрасавіцкі жарт. Так шмат публікацый у адзін дзень не прысвячалася нават самому Лукашэнку. У гэты дзень прайшоў стрым на тэму «Гродненщина. Аграрный вопрос» с председателем Гродненского облисполкома Юрием Караевым на ТРК «Гродно».

Спярша Караеў растлумачыў чаму сельская гаспадарка застаецца прыярытэтам нумар адзін у Беларусі (Председатель облисполкома объяснил, что «битва за урожай» сегодня – фундамент национальной безопасности»), потым як «Завели хорошее предприятие в экономический тупик»: о положении ОАО «Агрокомбинат Скидельский», пасля “о зарплатах и поддержке молодых аграриев”, потым “прокомментировал ситуацию со сливом топлива в хозяйствах области“, потым расказаў пра падрыхтоўку Карэлічаў да абласных “Дажынак”, затым “рассказал о том, как иностранные работники помогают сельскому хозяйству Гродненщины” (В хозяйствах Гродненской области сегодня трудятся представители более чем 30 стран). Ну а пасля яшчэ асвятліў цэлы шэраг тэмаў.

Застаецца толькі здзіўляцца шырыні ведаў і кампетэнцыі “губернатора”, які найперш праславіўся ў Беларусі як прадстаўнік сілавых структураў.