галасаванне

галасаванне

Савет Рэспублікі РБ ўхваліў законапраект, які не проста карэктуе дзейныя нормы, а ўводзіць новыя склады правапарушэнняў.

 Улады Беларусі працягваюць закручваць гайкі ў сферы ідэалогіі і прыватнага жыцця.

Савет Рэспублікі 2 красавіка ўхваліў законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці».

«Усяго ў КаАП уведзена 9 новых артыкулаў, 43 новых складаў адміністрацыйных правапарушэнняў, у дзеючыя склады ўнесены 73 карэкціроўкі», — паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі.

Рэзананснай часткай зменаў стала ўвядзенне адказнасці за «прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі» — у адным шэрагу.

Для парушальнікаў прадугледжаныя штрафы:

фізічныя асобы: да 20 базавых велічынь;

індывідуальныя прадпрымальнікі: да 100 базавых;

юрыдычныя асобы: ад 100 да 150 базавых.

Калі ж сілавікі палічаць, што з такой інфармацыяй азнаёміўся непаўналетні, пакаранне ўзмацняецца: акрамя павялічаных штрафаў, грамадзянам будуць пагражаць грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Акрамя таго, уведзена адказнасць за «незаконнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах».

Што гэта, пакуль не тлумачыцца, але можна меркаваць, што гэта ўдар па актывістах і палітыках у эміграцыі. Якое пакаранне за гэта, пакуль не вядома.

Абноўлены кодэкс уступіць у сілу пасля подпісу Лукашэнкам.