аўтобусы

Усе пасажырскія аўтобусы ў Беларусі будуць аснашчаныя камерамі відэафіксацыі. Адпаведную ўрадавую пастанову, якая змяняе правілы перавозкі пасажыраў і грузаў, падпісаў 2 красавіка прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Таксама новыя нормы абавязваюць абсталяваць пасажырскія сядзенні ў аўтобусах рамянямі бяспекі. Таксама дакумент прадугледжвае замацаванне відаў праязных дакументаў і вызначэнне парадку іх выкарыстання па аналогіі з гарадскім электрычным транспартам.

Акрамя таго, пастанова мяркуе выключыць выпадкі адмовы пры браніраванні месца для праезду і высокага кошту паслуг па перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі пры заказе паездкі без выкарыстання інфармацыйных сістэм, мабільных прыкладанняў, паслуг дыспетчара таксі непасрэдна ў кіроўцы.

Для кіроўцаў школьных аўтобусаў неабходны стаж зніжаны з трох да аднаго года.