Вольга Маёрава

У палітзняволенай Вольгі Маёравай ў калоніі моцна пагоршыўся зрок

Пра гэта «Свабодзе» распавяла (https://www.svaboda.org/a/33723211.html) былая зняволенай жаночай калоніі № 24, якая бачылася з Вольгай да свайго вызвалення.

«Яна ў вельмі дрэнным стане. Па-першае, паводле здароўя, бо яна вельмі дрэнна бачыць і паступова ў калоніі губляе астаткі зроку, ужо амаль не бачыць. Па-другое, як яна кажа, ёй пагражаюць, таму ўсур’ёз непакоіцца за сваё жыццё».

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд 12 фігурантам «справы Аўтуховіча». Вольгу асудзілі да 20 гадоў калоніі. Віну яна не прызнала віну. У сакавіку 2024 года палітзняволеную асудзілі паводле арт. 411 КК (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі) да 1 года і 6 месяцаў калоніі.