Стала вядома, што пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзеіў да 2028 года.

Алесь Бяляцкі, 13 снежня 2025 года. Фота: spring96.org
Нагадаем, праваабаронцу вызвалілі і прымусова выправадзілі ў Літву 13 снежня 2025 года. У Вільні яму аддалі пашпарт, але цяпер згодна з сістэмай МУС Беларусі ён лічыцца несапраўдным. Нядаўна стала вядома, што недзейсным прызналі таксама пашпарт праваабаронцы “Вясны” Уладзя Лабковіча.
Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае:
“Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах”.
Ануляванне пашпартоў выдвараных з Беларусі палітвязняў становіцца сістэмнай практыкай.
Вясна
