У Беларусі ўлады вызначылі новыя «экстрэмісцкія фармаванні».

Да такіх зараз залічылі: «Цэнтр новых ідэй», «FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA», «Белорусский расследовательский центр», «Новы Час».

Паводле МУС і КДБ дачыненне да гэтых праектаў маюць:

Амбражэйчык Аляксандра, Вавілонская Наталля, Краўчанка Ганна (Цэнтр новых ідэй);

Лукашэвіч Аляксей, Якубаў Віктар (FUNDACJA BRAMA DZIEDZICTWA);

Івашкевіч Станіслаў, Ярашэвіч Аляксандр, Шабета Ганна, Альхіменка Вольга, Чалы Сяргей, Чарняўская Алена, Карпека Аляксей, Вязнікоўцава Ксенія, Янчур Аліна, Гуліцкі Аляксей, Бурыева Лола, Саўчук Максім, Давідчык Мікалай, Лойка Вольга, Паўлючэнка Фёдар, Прус Іван, Маліноўская Арына, Сабоўска Марына, Прыходзька Алена (Белорусский расследовательский центр);

Рубанаў Глеб, Хадзінскі Павел, Пульша Сяргей, Ермаковіч Ганна, Колб Аксана, Івашын Дзяніс, Дзядок Мікалай, Дзмітрыеў Дзмітрый (Новы Час).

У спісе фігуруе гарадзенец Дзяніс Івашын, які друкаваў свае журналісцкія расследаванні менавіта ў “Новым Часе”.