Вялікдзень

“Гарадзенская праваабарона” шчыра віншуе сваіх чытачоў, вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій, якія святкуюць паводле грыгарыянскага календара, з Уваскрасеннем Хрыстовым!

З вялікім святам, дарагія сябры! Зычым вам вытрымкі, духовай моцы, дабра, святла хрысціянскай веры і здзяйснення жыццёвых памкненняў.

Няхай Уваскрослы Збаўца падарыць усім сапраўдную волю і веру ў сілу праўды!

Хрыстос Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос!