
Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, у першым квартале 2026 года зафіксавалі толькі 158 такіх спроб. Для параўнання: у той жа перыяд 2022 года, калі мігранцкі крызіс на мяжы дасягаў піку, іх было больш за 3300.
Польскія ўлады тлумачаць такое рэзкае зніжэнне шэрагам мер. Сярод іх — узмацненне бяспекі на мяжы, дадатковыя інвестыцыі ў гэту справу, а таксама часовае прыпыненне права падачы на прытулак для мігрантаў.
Месяц таму, 5 сакавіка, Польшча падоўжыла дзеянне так званай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на тры месяцы. Гэта зона была ўведзена 13 чэрвеня 2024 года. Яна ахоплівае ўчастак мяжы працягласцю каля 60 кіламетраў і паглыбляецца на тэрыторыю Польшчы на адлегласць ад 200 метраў да 2 кіламетраў. Уваход на гэтую тэрыторыю забаронены без дазволу памежнікаў.
На мяжы Польшчы з Беларуссю ўзведзены высокі паркан з сістэмамі назірання, каб стрымліваць паток нелегальных мігрантаў. Гэтыя меры пачалі ўводзіць пасля міграцыйнага крызісу 2021 года, калі праз Беларусь пачалі масава спрабаваць трапіць у краіны Еўразвязу.
