
Адпаведнае рашэнне прынятае КГБ 31 сакавіка.
Паводле ведамства, дачыненне да БХК маюць Зміцер Маркушэўскі і Павел Левінаў
Арганізацыя была зарэгістраваная 1 лістапада 1995 года. Яе заснавальнікамі сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і іншыя.
У 2021 годзе лукашэнкаўскія ўлады пазбавілі БХК рэгістрацыі.
