Сяргей Палхоўскі

Сяргей Палхоўскі. Фота з ягонай старонкі ў Одноклассниках

Сяргею Палхоўскаму 48 гадоў. Ён родам са Шчучыну, але жыў у Пінску.

Усё жыццё працаваў кіроўцам: быў індывідуальным прадпрымальнікам, таксаваў, пазней ездзіў на заробкі ў Расею як дальнабойшчык. Жанаты, захапляецца рыбалкай, піша «Наша Ніва».

Яго затрымалі ў мінулым годзе. Берасцейскі абласны суд асудзіў Палхоўскага па некалькіх артыкулах:

«распальванне варожасці» (арт. 130)

«абраза Лукашэнкі» (арт. 368)

падрыхтоўка да «масавых беспарадкаў» (арт. 13 і 293)

Санкцыі прадугледжваюць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дакладны прысуд пакуль невядомы.