
Упраўленне адукацыі Мастоўскага райвыканкаму стала ініцыятарам правядзення “дыялогавай пляцоўкі” з намеснікамі дырэктараў па выхаваўчай рабоце і класнымі кіраўнікамі па тэме прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў экстрэмісцкага характару сярод непаўналетніх. Выступоўцамі на сустрэчы сталі галоўная спецыялістка ўпраўлення адукацыі Іна Навіцкая, памочнік пракурора Мастоўскага раёну Анастасія Бальцэвіч, начальніца ІСН РАУС Ірына Ланкевіч.
Анастасія Бальцэвіч расказала педагогам раёна пра тое, як даведацца, што дзіця уцягнутае ў «экстрэмісцкую дзейнасць». Паводле яе, «інфармацыю нясуць тыя ж значкі і бірулькі, якія школьнікі размяшчаюць на сваіх заплечніках і асабістых рэчах, а таксама нікнэймы (псеўданімы) і аватаркі, якія яны выкарыстоўваюць у блогах і чатах».
Яна паведаміла прысутным: – На данное время в списке экстремистских материалов находится свыше 6 тысяч информационных объектов, включая книги, статьи, интернет-ресурсы, символику, которые признаны экстремистскими на основании судебных решений.

Бальцэвіч таксама раскрыла тое, чаму падлеткі схільныя да «ўплыву экстрэмісцкіх ідэй» — яны нібыта «адчуваюць сацыяльную несправядлівасць, недахоп падтрымкі і разумення дома, а таксама маюць “размытость ценностных ориентиров (недостаток знаний о культурном и историческом прошлом).
Также нужно учить ребят мыслить критически для распознавания экстремистской пропаганды, радикальных идей и манипуляций, – падкрэсліла Анастасія Бальцэвіч.

Выступае Настасся Бальцэвіч
