
Пры ўездзе ў Слонім, перад Баранавіцкім мостам, усталяваны паклонны крыж у гонар іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая шануецца ў Беларусі і каталікамі абодвух абрадаў і праваслаўнымі. Гэты памятны знак – даніна павагі да нацыянальнай духовай спадчыны, падкрэсленне значнасці Жыровіцкай іконы, якая прыцягвае ў рэгіён паломнікаў і турыстаў, людзей, што цікавяцца беларускай культурай.
Крыж усталяваны па ініцыятыве слонімскага скульптара і мецэната Уладзіміра Вількіцкага.
