
Санаторый “Радон”, фота ілюстрацыйнае
У 2025 годзе расейцы склалі ажно 93 працэнты ад агульнай колькасці іншаземцаў, якія размяшчаліся ў санаторна-курортных арганізацыях Беларусі. У санаторыях пражывала каля 230 тысяч чалавек. Паводле афіцыйнай статыстыкі выручка ад рэалізацыі такіх прадуктаў расейцам вырасла на 23% і перавысіла 1,5 мільярда беларускіх рублёў. А загружанасць аздараўленчых устаноў дасягнула 85 працэнтаў.
Паслугамі беларускіх гатэляў скарысталіся 1,2 мільёна турыстаў з Расеі – гэта на 16% больш, чым годам раней.
Колькасць штогадовых паездак грамадзян Беларусі ў Расею, у тым ліку з турыстычнымі мэтамі, перавысіла 1 мільён чалавек. Прапагандысты сцвярджаюць, што гэты паказнік працягвае расці высокімі тэмпамі.
